У рамках тыдня беларускай мовы выхавальнік дашкольнай адукацыі Кузьміч Г.А арганізавала і правяла для выхаванцаў старшай групы пазнавальнае  мерапрыемства «Віртуальная экскурсія па памятных мясцінах Рэспублікі Беларусь».
        Дзеці змаглі ўбачыць веліч Брэсцкай крэпасці, адчуць атмасферу славутага Мірскага замка, больш даведацца пра Белавежскую пушчу, самастойна скласці  пазл «Мемарыяльны комплекс Хатынь».
Падобныя формы работы с выхаванцамі садзейнічаюць папаўненню іх ведаў пра Рэспубліку Беларусь.