У нашым дзіцячым садзе прайшоў яркі і пазнавальны тэматычны дзень, прысвечаны беларускаму слову «Восень».

      На працягу дня педагагічныя работнікі размаўлялі з выхаванцамі на роднай беларускай мове, праз вершы беларускіх паэтаў і розныя гульні апавядалі аб цудоўнай пары года – восені і яе дарах.

      Дзякуючы актыўнай падтрымцы бацькоў выхаванцаў у музычнай зале арганізавана выстава вырабаў на тэму «Восеньскія фантазіі».

Мерапрыемства адбылося ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Слова тыдня», накіраванай на папулярызацыю роднай мовы і выхаванне цікавасці да беларускай культуры з самага ранняга ўзросту.

фотаальбом