Выстава “Восеньскія  фантазіі” прысвечана тэматычнаму  дню “Восень”. Сумесныя работы бацькоў і дзяцей атрымаліся каляровымі і прыгожымі.

  Галоўная мэта выставы— экалагічнае выхаванне, а таксама развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў. Такое мерапрыемства дапамагае ўбачыць прыгажосць навакольнага свету і навучыцца беражліва ставіцца да прыроды. Дзеці і дарослыя  вучацца бачыць незвычайнае ў простых рэчах, адчуваць гармонію колераў і формаў. Сумесная падрыхтоўка вырабаў збліжае дзяцей, бацькоў і педагагічных работнікаў, стварае атмасферу супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі. Арганізацыя выставы дазваляе ўдзельнікам прадэманстраваць свае таленты, а наведвальнікам — атрымаць новыя ідэі для ўласнай творчасці.

фотаальбом