У старшай  групе прайшоў цікавы тыдзень, прысвечаны беларускаму слову тыдня «Паштоўка», які падрыхтавала выхавальнік дашкольнай адукацыі Майсак А.А. Дзеці даведаліся, што паштоўка — гэта прыгожа аформленае паштовае паведамленне, якое можна падарыць або адправіць родным і сябрам.

 Выхаванцы разглядалі розныя паштоўкі, называлі іх прызначэнне і складалі кароткія сказы з новым словам. Затым з вялікім задавальненнем малявалі ўласныя паштоўкі, упрыгожвалі іх яркімі фарбамі і добрымі пажаданнямі. Кожны юны мастак стварыў сваю непаўторную працу, якую можна падарыць дарагому чалавеку.

Падчас творчай дзейнасці дзеці не толькі замацавалі значэнне слова «паштоўка», але і вучыліся перадаваць праз малюнак свае добрыя пачуцці, павагу і любоў.

фотаальбом