Супрацоўнікі ДУА “ Дзіцячы сад №1 г.п.Карэлічы” прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове да Міжнароднага дня роднай мовы.

Падтрымка і захаванне роднай мовы з’яўляецца важным элементам культурнай спадчыны і ідэнтычнасці беларускага народа. Удзел у падобных акцыях і мерапрыемствах спрыяе ўмацаванню любві да роднай мовы, разуменню яе важнасці і ролі ў грамадстве.